ul. Długi Targ 39/40
80-830 Gdańsk
Instytut Kultury Miejskiej, Długi Targ, Gdańsk, Polska
18 września 2021, 10:00 - 18 września 2021, 14:00
Zapraszamy na warsztat swobodnej improwizacji przeprowadzony pod kierownictwem Alexeya Vorsoby. Spotkanie przeznaczone jest dla początkujących muzyków i potraktować go można jako wprowadzenie do kursu kompozycji i improwizacji. W sobotę 18 września od 10.00 do 14.00 w sieni Instytutu Kultury Miejskiej. Udział w warsztatach jest bezpłatny. Zgłoszenia: natalia.cyrzan@ikm.gda.pl. Zajęcia odbędą się z udziałem muzyka Alaksandra Porokha. Podczas spotkania Alexey Vorsoba przybliży uczestnikom i uczestniczkom warsztatu podstawowe idee swobodnej improwizacji i nauczy, jak wykorzystać w praktyce jedną z metod kontrolowanej improwizacji – partytury graficzne. Warsztaty przeznaczone są dla grupy 15 uczestników/uczestniczek (początkujący muzycy grający na różnych instrumentach). Rozwój jazzu i muzyki akademickiej w XX wieku to proces stopniowego uwalniania myślenia i praktyk muzycznych od idiomu muzyki tradycyjnej. W przebiegu tego procesu wszystko staje się możliwe i poprawne – za wyjątkiem szablonu. Technika swobodnej improwizacji pozwala na rozpoczęcie gry na instrumencie bez żadnych umiejętności, dlatego na udział w warsztacie zdecydować się mogą także osoby bez wykształcenia muzycznego. Alexey Vorsoba jest kompozytorem, aranżerem, wykonawcą (instrumenty klawiszowe, akordeon), improwizatorem, pedagogiem (swobodna improwizacja, kompozycja, akordeon), autorem muzyki do filmów, animacji, spektakli teatralnych, performansów. W 2017 r. odbył staż u prof. Krzysztofa Knittla na Uniwersytecie Muzycznym im. Fryderyka Chopina, po którym stworzył w Mińsku orkiestrę improwizatorów (Minsk Improvisers Orchestra) oraz szkołę muzyki improwizowanej. Inicjatywa zrzesza ponad 200 osób. Posiada bogate doświadczenie pedagogiczne: od 2000 r. pracuje jako nauczyciel muzyki w klasie zespołu instrumentalnego w publicznych i prywatnych szkołach muzycznych, a od 2015 r. prowadzi kurs swobodnej improwizacji i kompozycji eksperymentalnej. Przeprowadził ponad 100 warsztatów i kursów mistrzowskich z improwizacji z osobami w różnym wieku. Alexey występował na wielu europejskich festiwalach muzycznych. Jest członkiem Białoruskiego Związku Działaczy Muzycznych i Polskiego Towarzystwa Muzyki Współczesnej. Dwukrotny laureat stypendium Gaude Polonia Ministra Kultury w dziedzinie muzyki współczesnej. W związku z sytuacją polityczną na Białorusi zmuszony był do emigracji, obecnie mieszka z rodziną w Warszawie, gdzie odbywa staż artystyczny w UMFC na Wydziale Kompozycji i Teorii Muzyki u prof. Dariusza Przybylskiego. Kończy również książkę o swobodnej improwizacji opartą na wywiadach z wybitnymi polskimi kompozytor(k)ami i improwizator(k)ami: Joanną Dudą, Pauliną Owczarek, Agatą Zubel, Ryszardem Lateckim, Mikołajem Trzaską, Tadeuszem Sudnikiem, Michałem Górczyńskim, Marcinem Bożkiem, Tadeuszem Wieleckim, Krzysztofem Knittlem, Markiem Chołoniewskim. Alaksandr Porokh jest producentem muzycznym, reżyserem dźwięku, kompozytorem i akordeonistą. Urodzony w Mińsku na Białorusi. Ukończył Akademię Muzyczną w Bydgoszczy, pracuje w Teatrze Wielkim – Operze Narodowej w Warszawie. Utwory Alaksandra były wykonywane w Polsce, Francji, Białorusi, Meksyku, na festiwalu Screen & Sound Fest, Międzynarodowym Festiwalu Muzyki Współczesnej w Krakowie, a także na projekcie kulturalnym FABREC w Tuluzie i Forum Polsko-Białoruskim w Akademii Muzycznej w Bydgoszczy.
Варштаты свабоднай імправізацыі пад кіраўніцтвам музыкі Аляксея Варсобы 18 верасня (субота) 10.00 – 14.00 Інстытут гарадской культуры, вул. Długi Targ 39/40, Гданьск Варштаты свабоднай імправізацыі, якія праводзіць Аляксей Варсоба, прызначаныя для музыкаў-пачаткоўцаў і могуць разглядацца як уводзіны ў курс кампазіцыі і імправізацыі. Развіццё джаза і акадэмічнай музыкі ў ХХ стагоддзі – гэта працэс паступовага вызвалення мыслення і музычных практык ад ідыёмы традыцыйнай музыкі. У гэтым працэсе ўсё становіцца магчымым і правільным – акрамя шаблону. Тэхніка свабоднай імправізацыі дазваляе пачаць граць на інструменце без прафесійных навыкаў, таму людзі без музычнай адукацыі таксама могуць паўдзельнічаць у варштатах. Падчас сустрэчы Аляксей Варсоба пазнаёміць удзельніц і ўдзельнікаў варштатаў з асноўнымі ідэямі свабоднай імправізацыі і навучыць выкарыстоўваць на практыцы адзін з метадаў кантраляванай імправізацыі – графічныя партытуры. Заняткі пройдуць з удзелам музыкі Аляксандра Пораха. Варштаты разлічаныя на групу з 15 удзельнікаў (пачынаючыя музыканты, якія граюць на любых інструментах). Удзел у варштатах бясплатны. Заяўкі: natalia.cyrzan@ikm.gda.pl Аляксей Варсоба – кампазітар, аранжыроўшчык, выканаўца (клавішы, акардэон), імправізатар, педагог (свабодная імправізацыя, кампазіцыя, акардэон), аўтар музыкі да кінафільмаў, анімацыі, тэатральных спектакляў і перформансаў. У 2017 годзе музыка прайшоў стажыроўку ў прафесара Кшыштафа Кнітэля у Музычным універсітэце імя Фрыдэрыка Шапэна, пасля чаго заснаваў у Мінску праэкт Minsk Improvisers Orchestra і Школу імправізацыйнай музыкі. Ініцыятыва аб’ядноўвае больш за 200 чалавек. Аляксей мае вялікі педагагічны стаж: з 2000 года ён працуе настаўнікам музыкі ў класе інструментальнага ансамбля ў дзяржаўных і прыватных музычных школах, а з 2015 года праводзіць курс свабоднай імправізацыі і эксперыментальнай кампазіцыі. Ён правёў больш за 100 варштатаў і майстар-класаў па імправізацыі з людзьмі рознага ўзросту. Аляксей выступаў на многіх еўрапейскіх музычных фестывалях. Ён з’яўляецца сябрам Беларускага саюза музычных дзеячаў і Польскага таварыства сучаснай музыкі. Двухразовы лаўрэат стыпендыі Gaude Polonia міністра культуры Польшчы ў галіне сучаснай музыкі. Праз палітычную сітуацыю ў Беларусі музыка быў вымушаны эміграваць, цяпер жыве з сям’ёй у Варшаве, дзе праходзіць мастацкую стажыроўку ў UMFC на факультэце кампазіцыі і тэорыі музыкі пад кіраўніцтвам прафесара Дарыюша Пшыбыльскага. Акрамя таго, Аляксей заканчвае пісаць кнігу па свабоднай імправізацыі, якая складаецца з размоваў з выдатнымі польскімі кампазітар(к)амі і імправізатар(к)амі: Яаннай Дудай, Паўлінай Аўчарэк, Агатай Зубэль, Рышардам Латэцкім, Мікалаем Тшаскам, Тадэвушам Суднікам, Міхалам Гурчынскім, Марцінам Божэкам, Тадэвушам Велецкім, Кшыштафам Кнітэлем, Марэкам Халанеўскім. Аляксандр Порах – музычны прадзюсар, гукарэжысёр, кампазітар і акардэаніст. Нарадзіўся ў Мінску, Беларусь. Скончыў Акадэмію музыкі ў Быдгашчы, працуе ў Вялікім Тэатры – Польскай Нацыянальнай Оперы ў Варшаве. Творы Аляксандра прагучалі ў Польшчы, Францыі, Беларусі, Мексіцы, на фестывалі Screen & Sound Fest, Міжнародным фестывалі сучаснай музыкі ў Кракаве, а таксама на культурным праекце FABREC у Тулузе і Польска-беларускім форуме ў Акадэміі музыкі ў Быдгашчы